1 траўня 2024, Серада, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У баевікоў адбіты раённы аддзел міліцыі ў Луганску

15
У баевікоў адбіты раённы аддзел міліцыі ў Луганску

Над будынкам цяпер усталяваны ўкраінскі сцяг.

Украінская армія ўзяла пад кантроль будынак Жоўтнеўскага раённага аддзела міліцыі ў раёне Вялікая Вергунка Луганска. Пра гэта на прэс-брыфінгу паведаміў прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе УНП.

З ягоных слоў, цяпер украінскія войскі надалей наступаюць на Данецк, Луганск, Горлаўку, Першамайск, Ілавайск, Чырвоны Прамень. Акрамя таго, войскі ўтрымліваюць вышыню непадалёк ад кургана Саўр-Магіла.

Лысенка адхіліў абвінавачванні, што з'явіліся ў СМІ ў тым, што ўкраінская армія абстрэльвае Луганск з балістычных ракет. Лысенка падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы праводзяць у гарадах паўднёвага-усходу краіны выключна наземныя аперацыі.

Баевікі, у сваю чаргу, заявілі, што ім удалося адбіць атаку ўкраінскай арміі на паўночным прыгарадзе Данецка, Ясіноватай. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на старонцы ў Twitter паведаміў, што вайскоўцы ўзялі прыгарад пад кантроль. У Луганскай вобласці, як паведамляе ІТАР-ТАСС, баевікі паведамляюць пра знішчэнне двух украінскіх самалётаў Су-25 у раёне горада Краснадон. Паводле звестак баевікоў, пілоты паспелі катапультавацца.

Учора, 16 жніўня ўкраінскія войскі ўзялі пад свой кантроль горад Жданоўка, размешчаны на паўночны ўсход ад Данецка. Баевікі ў Данецкай вобласці спрабуюць узяць пад кантроль памежны пункт «Успенка». У выпадку захопу гэтага паста баевікі будуць кантраляваць ужо два памежныя пункты на расейска-ўкраінскай мяжы - імі ўжо кантралюецца КПП «Марыінаўка».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках