2 траўня 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская армія вызваліла райцэнтр пад Данецкам

10
Украінская армія вызваліла райцэнтр пад Данецкам

Украінская армія ўзяла пад кантроль горад Ясінаватая ў Данецкай вобласці.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

«95 брыгада Узброеных сіл Украіны ўзяла пад кантроль райцэнтр Ясінаватая Данецкай вобласці, які мае стратэгічнае значэнне», - напісаў украінскі лідэр.

Ён таксама паведаміў, што ў пасёлку ўжо узняты ўкраінскі сцяг, і Нацыянальная гвардыя завяршае пошук і ліквідацыю апошніх груп апалчэнцаў.

Упершыню сілавікам атрымалася заняць населены пункт 3 жніўня, аднак ужо 5 жніўня яны былі вымушаныя адступіць.

Ясінаватая - горад раённага значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Ясінаватскага раёна. Уваходзіць у Данецкую агламерацыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках