6 траўня 2024, панядзелак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе забарону на ўвоз прамтавараў з ЕЗ і ЗША

88
Расея рыхтуе забарону на ўвоз прамтавараў з ЕЗ і ЗША

Санкцыі супраць ЗША і ЕЗ могуць не абмежавацца забаронай на імпарт прадуктаў харчавання.

Расея гатовая ўвесці абмежаванні на ўвоз прамысловых тавараў. Пра гэта распавялі два федэральныя чыноўнікі. Адпаведныя прапановы ўрад ужо накіраваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, кажуць суразмоўцы выдання «Ведомости».

Са слоў аднаго з чыноўнікаў, калі ЕЗ і ЗША ўвялі сектаральныя санкцыі супраць Расеі, урад праз некалькі дзён накіраваў прэзідэнту даклад з шырокім спісам магчымых адказных санкцый, але Пуцін даручыў абмежаваць толькі імпарт прадуктаў харчавання. «Значыць, дадатковыя санкцыі з боку Расеі магчымыя, толькі калі ЕЗ і ЗША зробяць свае санкцый супраць нас», - мяркуе чыноўнік. Іншы чыноўнік кажа, што ва ўрада пакуль няма даручэння прэзідэнта рыхтаваць дакументы аб увядзенні новых санкцый.

Расейскія санкцыі былі вымушанай мерай, адзначае прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, адпаведна, калі будуць новыя дзеянні з боку ЕЗ і ЗША, то і Расея разгледзіць магчымасць пашырэння ў адказ санкцый. Якімі яны могуць быць, залежыць ад дзеянняў з боку Захаду, кажа ён.

Пра тое, што Расея можа ўвесці дадатковыя санкцыі, папярэджваў у мінулы чацвер і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў. Напрыклад, магчымая забарона для еўрапейскіх і амерыканскіх авіяліній на транзіт праз Расею ў краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Таксама ўлады могуць зрабіць ахоўныя захады ў авіябудаванні, суднабудаванні, аўтамабільнай прамысловасці і ў іншых галінах, але рабіць гэта, са слоў прэм'ера, будуць асэнсавана, каб не нашкодзіць сабе. «Пакуль гэта ўсё запалохванне, ніякіх дадатковых санкцый на гэтых момант не рыхтуецца», - запэўнівае супрацоўнік апарата ўрада. Прадстаўнік урада не здолеў пракаментаваць сітуацыю.

Адная з магчымых санкцый - поўная ці амаль поўная забарона імпарту аўтамабіляў з «непрыязных краін», кажа федэральны чыноўнік. Паводле ягоных слоў, попыт можа быць забяспечаны за кошт унутранага вырабу, перш за ўсё прадпрыемстваў, якія працуюць у рэжыме прамысловай зборкі.

Паводле звестак «АСМ-холдынгу», у першым паўгоддзі 2014 дзель увезеных легкавікоў на расейскім рынку склала 27%, грузавікоў (уключаючы грузавыя версіі LCV) - 46%, аўтобусаў (уключаючы пасажырскія версіі LCV) - 13%. Забарона на імпарт аўтамабіляў з Еўропы, ЗША і некаторых іншых краін прычыніцца да перадзелу рынку і здабудуць тыя, у каго ёсць вытворчасць у Расеі (а яе наладзілі ўсе найбуйнейшыя глабальныя аўтаканцэрны), уключаючы айчынныя брэнды, кажа выканаўчы дырэктар «Аўтастату» Сяргей Удалаў. Галоўнае, каб не быў забаронены імпарт камплектуючых, паколькі гэта ўдарыць па ўсіх аўтазаводах, папярэджвае ён.

Супрацоўнік аднаго з аўтаканцэрнаў, знаёмы з абмеркаваннем мер па абароне аўтапрама, кажа, што пастаноў пакуль няма і яму не вядома пра ініцыятыву забараніць імпарт аўтамабіляў з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі. Такая забарона ўдарыць па расейскіх аўтазаводах, упэўнены ён: імпарт з Еўропы будзе заменены пастаўкамі з Карэі і Кітая, а з гэтымі аўтамабілямі айчынныя заводы не змогуць паўнавартасна канкураваць, паколькі пры супастаўнай якасці нашыя аўтамабілі даражэйшыя. Значна больш эфектыўна было б, напрыклад, абмежаваць увоз, змяніўшы крытэры патрыманага аўтамабіля, мяркуе суразмоўца:

«У Расеі аўтамабіль старэйшы за тры гады разглядаецца як патрыманы, за мяжой – старэйшы за год (або калі аўтамабіль змяніў уладальніка), нам трэба ўжываць такую ж формулу». Паводле ягонай ацэнкі, пры змене методыкі ўжыванымі былі б прызнаныя, напрыклад, як мінімум 10% камерцыйных аўтамабіляў, што цяпер увозяцца, і разглядаюцца як новыя.

Магчыма абмежаванне на імпарт медыцынскіх вырабаў, але пытанне адчувальнае і патрабуе дадатковага абмеркавання, кажа федэральны чыноўнік. Сярод медычных вырабаў, якія вырабляюцца ў Расеі, - сурвэткі, пластыры, хірургічнае і найпростае дыягнастычнае абсталяванне, але гэта толькі 20% рынку, адзначае прадстаўнік SCA Яўген Махаротаў (вырабляе ў тым ліку медыцынскія сродкі і медыцынскія вырабы): «Астатняе - у тым ліку высокатэхналагічнае абсталяванне - гэта імпарт. Калі на яго ўвоз будуць уведзеныя абмежаванні, то ў нашай краіне проста нельга будзе хварэць».

Вытворчасць харчавання - сектар, у якім Расея менш за ўсё залежыць ад імпарту, і ў гэтай галіны ў апошнія гады ішло імпартазамяшчэнне, а ў астатніх сферах дзеля імпарту значная - прасторы для манеўраў ў Расеі невялікая, адзначае Уладзімір Сальнікаў з ЦМАКП.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках