6 траўня 2024, панядзелак, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Няма месца кампрамісу там, дзе трэба перайсці чырвоную лінію

9

Перамовы ў Бэрліне для ўрэгулявання ўкраінскага крызісу не далі станоўчага выніку.

Такую выснову можна зрабіць з паведамлення міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна на ягонай старонцы ў "Твітэры". "Няма месца кампрамісу там, дзе дзяржава павінна перайсці сваю чырвоную лінію. Украіна яе не перайшла. Адчуваў падтрымку нашых партнёраў", - напісаў Клімкін.

Раней на сваёй старонцы ў "Твітэры" пасля вынікаў перамоў ён паведаміў: "Пяць гадзін найскладанейшай размовы. Але, напэўна, каб зрушыць з месца, трэба шмат разоў па 5 гадзін".

Нагадаем, перад адбыццём у Бэрлін Клімкін заяўляў, што ключавой тэмай перамоваў павінна стаць "закрыццё межаў і прыпыненне прытоку зброі і наймітаў з Расеі". Кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіюс, у сваю чаргу, паведаміў перад пачаткам сустрэчы, што ключавым прынцыпам дыялогу з РФ павінна стаць захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках