5 траўня 2024, Нядзеля, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы намеснік міністра эканомікі РФ: пераклейваць этыкеткі - выгадны бізнэс

9
Былы намеснік міністра эканомікі РФ: пераклейваць этыкеткі - выгадны бізнэс

Іван Старых распавёў, як Лукашэнка заробіць на санкцыях Пуціна.

«Безумоўна, гэта вельмі выгадны бізнэс - пераклейваць этыкеткі і зарабляць на гэтым. На гэтым будзе зарабляць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і бюджэт Рэспублікі Беларусь і губляць расейскі бюджэт. Так, можна закрыць магчымы дэфіцыт на расейскім рынку, але страты для расейскага бюджэту кампенсаваць не атрымаецца, бо ў нас празрыстыя межы з Беларуссю і Казахстанам у рамках Мытнага саюза. Адпаведна, мы быццам бы ўвялі забарону, тавары не зніклі, але тыя даходы, якія мы атрымлівалі ад цывілізаваных імпарцёраў, цяпер будуць атрымліваць не зусім цывілізаваныя, «шэрыя» і часцяком не моцна законныя элементы ў Беларусі і збольшага ў Казахстане", - сказаў былы намеснік міністра эканомікі Расеі ў інтэрв'ю «Новай газеце».

Раней прадстаўнікі беларускіх уладаў неаднаразова выказвалі сваю радасць ад санкцый, уведзеных Уладзімірам Пуціным.

«Для нас гэта кландайк, - адразу ж заявіў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч. - Заменім галандскую бульбу, заменім польскія яблыкі - у нас усё ёсць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках