6 траўня 2024, панядзелак, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска закупляе новыя самалёты

14
Беларускае войска закупляе новыя самалёты

Вучэбна-баявыя самалёты Як-130 паступяць на ўзбраенне беларускага войска ў 2015 годзе.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

«Пасля распаду СССР у Беларусі адсутнічала база падрыхтоўкі вайсковых лётчыкаў. Была прынятая пастанова аб стварэнні ў Вайсковай акадэміі авіяцыйнага факультэта. Акрамя таго, закупка вучэбна-трэніровачных самалётаў Л-39 і стварэнне ў 2006 годзе на базе 206-га штабу вучэбна-трэніровачнай эскадрыллі дазволілі ажыццяўляць увесь цыкл падрыхтоўкі баявых лётчыкаў непасрэдна на тэрыторыі краіны», - гаворыцца ў паведамленні.

У ВПС і войсках СПА рэгулярна праводзяцца лётна-метадычныя зборы, шырока выкарыстоўваюцца новыя трэнажорныя комплексы. Сёння ў войсках эксплуатуюцца сучасныя трэнажоры Л-39, МіГ-29, Су-25, якія дазваляюць адпрацоўваць усе практыкаванні, вызначаныя курсамі баявой падрыхтоўкі ў авіяцыі.

«Гэта дало магчымасць значна палепшыць падрыхтоўку будучых лётчыкаў. Ужо не адзін год курсанты авіяцыйнага факультэта Вайсковай акадэміі, атрымаўшы патрэбгую падрыхтоўку, паспяхова выконваюць патрэбныя патрабаванні для прысваення ім кваліфікацыі «вайсковы лётчык 3-га класа», - гаворыцца ў паведамленні.

Выкарыстанне вучэбна-трэніровачных самалётаў і комплексных авіяцыйных трэнажораў дазваляе знізіць у 2,5-3 разы выдаткі на пачатковую падрыхтоўку лётчыкаў, скараціць у 1,5-2 разы тэрміны асваення баявых самалётаў і ў цэлым падрыхтоўку лётнага складу.

Далейшае ўдасканаленне і развіццё авіяцыі ВПС і войскаў СПА праводзіцца з улікам сусветных тэндэнцый развіцця форм і спосабаў прымянення груповак войскаў, стварэння і ўдасканалення ўзбраення і вайсковай тэхнікі ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай узбраенняў на 2006-2015 гады.

Закупка Як-130 дазволіць пашырыць магчымасці падрыхтоўкі лётнага складу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках