6 траўня 2024, панядзелак, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіча хочуць пазбавіць дзяржаўных узнагарод за падтрымку Украіны

94
Макарэвіча хочуць пазбавіць дзяржаўных узнагарод за падтрымку Украіны

Дэпутаты Дзяржаўнай думы незадаволеныя словамі і дзеяннямі лідэра расейскага гурта «Машына часу».

Паводле іх слоў, апошнім часам ён прапагандуе адкрытую антырасейскую палітыку. У прыватнасці, як пішуць «Известия», яго абвінавацілі ў «пераходзе на бок кіеўскіх уладаў».

Як нагадвае выданне, 12 жніўня легенда расейскага року, Андрэй Макарэвіч на запрашэнні прэзідэнта Фонду валанцёраў Украіны Цімафея Нагорнага паехаў гастраляваць у Данбас і выступіў ва ўкраінскім горадзе Святагорску.

«Шмат якія грамадскія дзеячы і палітыкі заявілі, што дзеянні Макарэвіча носяць антырасейскі характар. Менавіта за іх лідэра «Машыны часу» і прапануюць пазбавіць усіх годнасцяў і ордэна «За заслугі перад Айчынай». Пра гэта распавёў дэпутат ад «Адзінай Расеі» Яўген Фёдараў, які раней распрацоўваў спецыяльныя папраўкі ў заканадаўства, згодна з якім за антырасейскія заклікі можна пазбаўляць дзяржузнагарод», - піша выданне.

Фёдараў мяркуе, што спявак і кампазітар Андрэй Макарэвіч ужо даўно даў зразумець, чый бок займае і якой пазіцыі прытрымліваецца.

«Андрэй Макарэвіч даўно супрацоўнічае з фашыстамі. Гэты выбар ён зрабіў досыць даўно, яшчэ калі перайшоў на бок ворагаў Расейскай Федэрацыі», - кажа ён.

Парламентарый таксама дадаў, што пытанне пазбаўлення артыста дзяржаўных узнагарод павінна быць разгледжанае, а ў заканадаўства павінны быць унесеныя папраўкі, якія дазваляюць пазбавіць дзяржузнагарод чалавека, які стаў здраднікам радзімы.

«Я думаю, трэба разгледзець пытанне аб пазбаўленні яго гэтых узнагарод. Відавочна, што такая магчымасць ёсць, але пры неабходнасці трэба ўнесці папраўкі ў заканадаўства», - адзначыў Фёдараў.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках