6 траўня 2024, панядзелак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт прыватызацыі кватэр у Віцебску завышалі ў 2,5 разы

6
Кошт прыватызацыі кватэр у Віцебску завышалі ў 2,5 разы

Вялікую колькасць парушэнняў выявілі дзяржаўныя кантралёры ў развязанні пытанняў прыватызацыі жылля ў Віцебскай вобласці.

Заняцца гэтай праблемай дасканала, вымусілі лісты людзей. Скаргі паступалі на валакіту з дакументамі, неабгрунтавана высокі кошт, выстаўлены за прыватызую жылля. Факты ў большасці сваёй пацвердзіліся. У асобных выпадках кошт прыватызацыі квадратных метраў быў завышаны ў 2,5 разы, паведамляе «Беларусь 1».

- Сістэмная праца ў гэтым кірунку наладжаная не была. Так, у Віцебску з памылкай была ацэненая адная з кватэр у шматкватэрным доме. Гарвыканкаму было прапанавана пералічыць кошт і іншых кватэр, што прыватызуюцца ў гэтым доме. Паводле вынікаў пераразліку кошт асобных жылых памяшканняў быў зменшаны ў два з паловай разы, - адзначае намеснік начальніка ўправы КДК Віцебскай вобласці Вадзім Валовіч.

Дзякуючы ўмяшанню дзяржаўных кантралёраў кватэрнае пытанне цэлага дома ў Віцебскім раёне было развязанае памысна. Безгаспадарчасць у дакументах прычынілася да таго, што будынак дзяржаўнага жыллёвага фонду адышоў на баланс аднаго з прадпрыемстваў. І ўласнік прызначыў жыхарам свой кошт прыватызацыі - высветлілася, для многіх непад'ёмны. Жылое памяшканне ў двухкватэрным панэльным доме пенсіянерцы прапанавалі выкупіць за паўмільярда рублёў. Мяркуючы з кошту, можна падумаць, што гаворка ідзе пра таўнхаўс у цэнтры горада, аднак дом знаходзіцца ў аграгарадку.

Сутыкнуліся кантралёры і з зацягваннем тэрмінаў разгляду заяў аб прыватызацыі. Паводле закону гэтая працэдура не павінна перасягаць 30 дзён, а ў Аршанскім райвыканкаме з дакументамі працавалі 9 месяцаў. Такіх фактаў нямала, таму Дзяржкантроль прадоўжыць правяраць, як прыватызуецца жыллё ва ўсёй краіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках