6 траўня 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ўпершыню атакавалі ўкраінскіх вайскоўцаў з дапамогай «Урагану»

30
Тэрарысты ўпершыню атакавалі ўкраінскіх вайскоўцаў з дапамогай «Урагану»

Уночы на 18 жніўня былі абстраляныя пазіцыі сіл АТА ў раёне Новакацярынаўкі.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.

Паводле звестак штаба, абстрэл адбываўся верагодна з установак 9П 140 "Ураган".

"Такая магутная зброя было ўжытая ўпершыню", - падкрэслена ў паведамленні.

Акрамя таго адзначаецца, што тэрарысты прадаўжаюць спробы максімальна знішчыць інфраструктуру Данецкай і Луганскай абласцей.

"Яны мінуюць дарогі, водаправоды, сацыяльныя ўстановы і г.д. А гарады Данецк і Луганск сёння знаходзіцца на парозе не толькі гуманітарнай, але і экалагічнай катастрофы, якая штучна ствараецца тэрарыстамі. У прыватнасці, тэрарысты праводзяць пахаванні сваіх паслугачоў не вытрымліваючы ніякіх санітарных нормаў. Брацкія магілы ледзь прысыпаюць зямлёй. У той жа час, захопнікі для свайго камфортнага жыцця ствараюць так званыя зялёныя зоны, куды не дапускаюцца звычайныя жыхары", - адзначылі ў штабе АТА.

"Ураган" - рэактыўная сістэма залпавага агню калібра 220 мм. Колькасць снарадаў у залпе адной баявой машыны - 16 штук. Час залпу з адной баявой машыны - 20 секунд. Максімальная далёкасць стральбы - 35 км.

Архіўнае фота vitalykuzmin.net

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках