6 траўня 2024, панядзелак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мастакі намалявалі партрэт Эйнштэйна ў Санкт-Пецярбургу

2

Беларускія мастакі, аўтары партрэта Цоя ў Санкт-Пецярбургу, намалявалі яшчэ адное графіці.

Гэтым разам беларускія мастакі з суполкі HoodGraff нанеслі фота Альберта Эйнштэйна на сцяну будынка 35 на Ліцейным праспекце ў Санкт-Пецярбургу. Нагадаем, што графіці Віктара Цоя, якое было створанае раней, улады Пецярбурга хацелі зафарбаваць, але ўсё ж у апошні момант перадумалі.

Аўтар тэорыі адноснасці стаў чатырнаццатым партрэтам у серыі «Людзі, якія змянілі свет да лепшага», піша «Інтэрфакс».

Хлопцы, якія ствараюць насценныя графіці, з Беларусі. У Віцебску яны паспелі ўпрыгожыць нямала сцен, размясціўшы партрэты Сальвадора Далі, Мэрылін Манро, Боба Марлі, Стыва Джобса, Юрыя Гагарына, Аляксандра Пушкіна, Эмінема ды іншых.

«Здаецца нядрэнна выйшла, хоць крыху і нахабна. Усё параўнальна. Галоўнае, што жыхарам бліжэйшых дамоў і не толькі партрэт прыносіць пазітыўныя эмоцыі. Яго можна знайсці ў Санкт-Пецярбургу, у дворыку Ліцейнага пр-та д.37 (Сад Дома Пашкова)», - паведамляецца ў групе супольнасці мастакоў у сацсетках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках