6 траўня 2024, панядзелак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынца Саудаўскай Арабіі абрабавалі ў Парыжы на 250 тысяч еўра

20
Прынца Саудаўскай Арабіі абрабавалі ў Парыжы на 250 тысяч еўра

У Парыжы ўчынены ўзброены напад на картэж саудаўскага прынца.

Узброеныя зламыснікі скралі 250 тысяч еўра, а таксама адабралі аўтамабіль.

Напад на аўтамабіль, які належыць амбасадзе Саудаўскай Арабіі, адбыўся на ўездзе ў сталіцу Францыі. Рабаванне ўчынілі некалькі чалавек, узброеных аўтаматамі, пасля чаго яны ўцяклі з месца злачынства. Адзначаецца, што акрамя грошай, у іх рукі патрапілі дакументы дыпламатычнай місіі і асабістыя рэчы прынца, піша Lenta.ru.

Паводле звестак паліцыі, пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. Распачатае расследаванне таго, што адбылося. Аб якім менавіта прадстаўніку саудаўскай каралеўскай сям'і ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

У ліпені 2013 года ў Парыжы ў чыноўніка з міністэрства ў справах спорту і моладзі Саудаўскай Арабіі скралі 200 тысяч еўра. Па дарозе з аэрапорта Ле-Буржэ пацярпелага спынілі рабаўнікі на аўтамабілях з пробліскавымі маякамі і надпісам «паліцыя». Пасля «ператрусу» у саудаўца прапала валіска, у якой ляжалі пачкі са 162 тысячамі еўра, 30 тысячамі даляраў, і 10 тысячамі фунтаў стэрлінгаў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках