Палова вакансій у Беларусі - на заробак менш за 3 мільёны рублёў
30- 18.08.2014, 11:46
- 17,644
Дзель вакансій з заробкам да 3 мільёнаў складае 48,7%.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла намесніца начальніка ўправы палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Галіна Грынчук.
Яна адзначыла, што на пачатак жніўня ў агульнарэспубліканскім банку вакансій 26% былі з заробкам звыш 4 мільёнаў. У Мінску 46,6% вакансій пераадолелі мяжу ў 4 млн рублёў.
Дзель вакансій з заробкам ад 3 да 4 мільёнаў рублёў складае агулам у Беларусі 25,3%, а да 3 мільёнаў - 48,7%.