6 траўня 2024, панядзелак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Квартал 95» спяваў пра Пуціна з байцамі ў Данбасе (Відэа)

7

Удзельнікі студыі пералічылі на падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў мільён грыўняў.

У зону АТА прыехалі ўдзельнікі папулярнага комік-гурта "Вечірній квартал", гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Спачатку яны наведалі блок-посты каля горада Марыупаль, дзе асабіста падзякавалі ваякам за мужнасць і абарону Украіны. Разам выканалі папулярную песню аб прэзідэнце Расеі, а ўвечары на вайсковай базе зладзілі канцэрт для байцоў нацгвардыі і добраахвотных батальёнаў "Азоў", "Данбас", "Дніпро" і "Шахтарськ". Паслухаць іх прыйшлі больш за паўтары тысячы ваяроў.

Ідэя канцэрту з'явілася тыдзень таму на супольную ініцыятыву тэлеканала 1+1 і МУС, а "кварталаўцы" не толькі ахвотна падтрымалі яе, але і пералічылі мільён грыўняў на дапамогу ўкраінскаму войску.

"Мы ім дзякуем нават больш: за нас, за жыццё, за нашы сем'і. Яны, вядома ж, дзякуюць за тое, што хоць нейкая разрыўка ў такі вельмі складаны час. Патрэбна якая-небудзь аддача, падтрымка. Яны ж адчуваюць, што яны ўсё слушна робяць, але ім трэба адчуваць, што гэта трэба камусьці. Я рады, што мы адны з тых "каму-небудзь", хто павінен і абавязаны, і мы здолелі прыехаць да хлопцаў", - сказаў мастацкі кіраўнік гурта Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках