6 траўня 2024, панядзелак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арт-праект Zabor вяртаецца ў Менск

9 верасня перасоўная выстава пад назвай Zabor будзе прэзэнтаваная ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Два гады вандравалі 40 вялікіх рэпрадукцый твораў сучасных беларускіх мастакоў. Цяпер яны вяртаюцца ў Менск, піша агенцтва «Минск-Новости».

«24 ліпеня 2012 арт-праект Zabor стартаваў у Менску - рэпрадукцыі з'явілася на агароджы парку імя Чалюскінцаў. Мы выставілі наіўнае мастацтва Сяргея Каваля, абстрактны жывапіс віцебскага мастака Аляксандра Дасужава, канцэптуальны праект Руслана Вашкевіча, сюррэалістычныя афорты гарадзенскага графіка Юрыя Якавенкі, творы іншых беларускіх мастакоў. Пасля Менска гэтая выстава ў парадку чаргі размяшчалася на цэнтральных парканах усіх абласных гарадоў Беларусі. Яна пабывала таксама ў Варшаве», - распавяла дырэктарка праекта Антаніна Серакова.

Мэта арт-праекта Zabor найперш асветніцкая: скараціць дыстанцыю паміж гараджанамі і сучасным мастацтвам, прычым зрабіць гэта ў нефармальным асяроддзі. Такі фармат выставы, калі выяўленчае мастацтва становіцца часткай гарадскога асяродку, з'яўляецца звычайнай практыкай у Заходняй Еўропе. Да яго пачалі звыкаць і ў Беларусі.

Як адзначылі супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музэя, арт-праект Zabor прызнаны ўдалым, і з 9 верасня да 6 кастрычніка будзе ўваходзіць у лік зменных музэйных экспазіцый. У межах арт-праекта адбудуцца лекцыі, кінапаказы, майстар-класы, пройдуць адмысловыя экскурсіі для дзяцей ды іншыя імпрэзы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках