6 траўня 2024, панядзелак, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарын спрабаваў пераплысці Атлантыку з картай Саўтгэмптана

1
Балгарын спрабаваў пераплысці Атлантыку з картай Саўтгэмптана

Грамадзянін Балгарыі спрабаваў пераплысці Атлантыку, прыхапіўшы з сабой карту брытанскага горада Саўтгэмптан і фастфуд.

30-гадовы мужчына (ягонае імя не ўдакладняецца) адплыў з бухты Крайтчэрч у брытанскім Дорсэце на лодцы коштам 300 фунтаў (500 даляраў) і ўзяў курс на ЗША. Яго знайшлі ў моры ратавальнікі-добраахвотнікі і ўпрасілі вярнуцца, хоць балгарын выяўляў упартасць, піша Lenta.ru.

Як распавёў адзін з валанцёраў дабрачыннага таварыства выратавання на вадзе Royal National Lifeboat Institution (RNLI), якія затрымалі яго, у падарожніка не было ні выратавальнай камізэлькі, ні компаса, ні ліхтарыка. Правіянт складаўся з хот-догаў, печыва і кансэрваваных бабоў. Таксама турыст меў з сабой карту Саўтгэмптана.

Калі ратавальнікі выявілі балгарына, у мужчыны ўжо выяўляліся першыя сімптомы гіпатэрміі. Тым не менш, убачыўшы човен RNLI, турыст выказаў незадаволенасць, папрасіў пакінуць яго ў спакоі і намерыўся працягнуць шлях. Валанцёры здолелі пераканаць мужчыну, што калі яны пакінуць яго, ён памрэ.

Спецыялісты RNLI даставілі падарожнага назад на кантынэнт, туды ж адбуксіравалі ягоную лодку. Ягоны далейшы лёс невядомы.

Фота: RNLI Mudeford lifeboat/Facebook

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках