6 траўня 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявікам «ДНР» зарплату выдаюць фальшывымі грашыма

16
Баявікам «ДНР» зарплату выдаюць фальшывымі грашыма

Фальшыўкі такой нізкай якасці, што на іх няма нават імітацыі магнітнай стужкі.

Пра гэта сёння паведаміў дарадца кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Зоран Шкірак, піша liga.net.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, атрыманай ад мясцовага насельніцтва і пацверджанай работнікамі крам, баевікі расплачваюцца за пакупкі фальшывымі грашыма», - адзначыў Шкірак.

З ягоных слоў, як паведамляюць відавочцы, баевікі прыходзяць у крамы з вялікімі пачкамі грошай, прытым буйнога наміналу. Пры гэтым фальшыўкі такой нізкай якасці, што на іх няма нават імітацыі магнітнай стужкі. Прадаўцы скардзяцца, што вымушаныя прымаць фальшывыя грошы, паколькі атрымліваюць пагрозы ад узброеных аўтаматамі і пісталетамі людзей.

«Верхаводы рускіх тэрарыстычных банд ДНР-ЛНР ужо не ўпершыню выдаюць крывавы «заробак» сваім баявікам няякаснымі фальшыўкамі. Паколькі пасля ўцёкаў Барадая і «залягання на дно» Гіркіна-Стрэлкі наяўнае фінансаванне тэрарыстаў з Крамля фактычна спынілася, бандыты вымушаныя падманваць наймітаў і выдаваць фальшывыя грошы, каб хоць неяк імітаваць узнагароджанне за іх брудную «работу», - паведаміў дарадца міністра.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках