6 траўня 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна назвала ўмовы спынення антытэрарыстычнай аперацыі

22
Украіна назвала ўмовы спынення антытэрарыстычнай аперацыі

Кіеў патрабуе ад Масквы рэальных дзеянняў у дээскалацыі збройнага канфлікту ў Данбасе.

Падчас чатырохстаронніх перамоў кіраўнікоў МЗС Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі ў Берліне Украіна адпрэчыла патрабаванні Расейскай Федэрацыі спыніць агонь у зоне АТА без папярэдніх умоў. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Кіеў гатовы пайсці на спыненне агню толькі ў тым выпадку, калі Масква зробіць рэальныя крокі для дээскалацыі канфлікту ў Данбасе. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Іншай умовай з'яўляецца ўсталяванне паўнавартаснага кантролю ўкраінска-расейскай мяжы для спынення патоку баевікоў і зброі, а таксама надаванне АБСЕ мандата для кантролю выканання ўмоў спынення агню.

Акрамя таго, Украіна патрабуе вызвалення ўсіх палонных, захопленых расейскімі баявікамі, у тым ліку пілота Надзеі Саўчанкі, якая ўтрымліваецца ў расейскай турме.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў раскрытыкаваў вылучаныя Кіевам умовы. З ягоных слоў, міжнародныя намаганні не будуць паспяховымі, пакуль Кіеў «робіць стаўку на сілавое развязанне» канфлікту.

Раней міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што перамовы што да сітуацыі ва Украіне, якія прайшлі ў Берліне, былі «складанымі», але быў дасягнуты «пэўны прагрэс».

Кансультацыі кіраўнікоў МЗС чатырох краін у Берліне доўжыліся больш за пяць гадзін.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках