6 траўня 2024, панядзелак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анамальную спякоту зменяць дажджы

1
Анамальную спякоту зменяць дажджы

Надвор'е з 18 па 24 жніўня ў Беларусі чакаецца ўмерана цёплае, аднак няўстойлівае.

Анамальную для нашай мясцовасці спякоту змяняе дажджлівае надвор'е. Яго выклікаюць атмасферныя франты, якія ідуць з Заходняй Еўропы.

Як паведамляе БелаПАН, 19 жніўня тэмпература ноччу панізіцца да 10-16 °С, днём павысіцца да 20-25 °С, па паўднёвым усходзе да 27 °С. 20 жніўня адпаведна будзе 10-16 °С і 19-25 °С (па паўднёвым усходзе да 28 °С).

Надвор'е 21 жніўня не будзе ціхім і спакойным. Краіну накрыюць кароткачасовыя дажджы, навальніцы і моцныя ліўні. Прагназуецца ўзмацненне хуткасці ветру да 15-20 м/с. Уначы тэмпература паветра панізіцца да 9-16 °С, днём вырасце да 19-25 °С.

У пятніцу 22 жніўня дажджы будуць ноччу, днём на большай частцы краіны яны спыняцца, акрамя ўсходніх рэгіёнаў. Стане яшчэ халадней: 8-15 °С ноччу, днём - 18-24 °С.

23 жніўня прагназуецца надвор'е без ападкаў, туман. Уначы: 7-13 °С, днём: 20-26 °С.

24 жніўня зноў пойдуць дажджы. Ноччу - па захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі. Тэмпература: ноччу 7-13 °С, днём 19-25 °С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках