6 траўня 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлі Мінабароны РФ у Севастопалі паваліўся дах

24

Двое чалавек загінулі, пяцёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Інцыдэнт адбыўся ў акупаваным Севастопалі. У будоўлі, якую ўзводзяць расейскія вайскоўцы, абрынуўся дах. Мясцовая «Севастопальская газета» пагутарыла з адным з рабочых, які працаваў на аб'екце. Паводле яе звестак пацярпелых больш - блізу 20 чалавек. «Зэканомілі на зварачных работах або спяшаліся скончыць будоўлю да пачатку навучальнага года. Калі залівалі дах бетонам, металічны каркас даху прагнуўся і абваліўся», - растлумачыў працоўны прычыну абвальвання даху.

Мінабароны Расеі планавала 1 верасня адкрыць першы прэзідэнцкі кадэцкі корпус на беразе мора ў Гагарынскім раёне Севастопаля. У навучальную ўстанову ўжо запісваюць дзяцей школьнага ўзросту, якія рыхтуюцца да вайсковай кар'еры. Будоўля маштабная - тысячы рабочых, 16 гектараў зямлі. Да канца 2015 года плануецца ўзвесці навучальны корпус на 840 чалавек, інтэрнаты, спарткомплекс з басейнам і лядовым катком, яхт-клуб.

На месцы здарэння працуюць пажарна-выратавальныя падраздзяленні МНС Расеі, усяго - 59 чалавек, 12 адзінак тэхнікі. Групоўка сіл і сродкаў МНС нарошчваецца.

Генпадрадчык будаўніцтва - ААТ «Галоўнае ўпраўленне ўладкавання войскаў» (уваходзіць у ААТ «Оборонстрой» Мінабароны РФ). Непасрэдны выканаўца - Федэральнае агенцтва спецыяльнага будаўніцтва Мінабароны РФ (Спецбуд). Спецбуд прыцягнуў ТАА «АсконСтрой» з Санкт-Пецярбурга для асноўных відаў работ і ТАА «КраснодарСпецСтрой» з Краснадарскага краю, якая наймае больш дробных субпадрадчыкаў і проста разнарабочых.

Раней на месцы будоўлі была ўкраінская вайсковая частка, але расейцы зраўнялі яе з зямлёй у красавіку 2014 года.

Фота: vkontakte

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках