6 траўня 2024, панядзелак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі супраць танкаў у горадзе

27
Менчукі супраць танкаў у горадзе

Жыхары Менска збіраюць подпісы, каб забараніць праход гусенічнай тэхнікі ў горадзе падчас вайсковых парадаў.

Як стала вядома charter97.org, петыцыя з такім патрабаваннем адрасаваная на імя Лукашэнкі.

«Штогод, у гонар Дня Незалежнасці праводзіцца вайсковы парад, у якім удзельнічае гусенічная тэхніка. Праз збег абставінаў выходзіць так: спачатку, у канцы вясны, дарожная служба прыводзіць у парадак дарожнае палатно ці абнаўляе яго. А потым па свежанькім асфальце едзе гусенічная тэхніка. Пры гэтым металічныя вусені крышаць асфальт і разметку на пыл. Асабліва крыўдна за дарагую фактурную разметку.

Кіламетр новай дарогі гэта 3 000 000 $. Гэта нямала. А парад праз паўгорада едзе. Верагодна, рамонт абыходзіцца танней, але навошта ствараць праблему, калі яе можна не ствараць? Няўжо камплект парадных гусеніц на кожны танк каштуе менш рамонту дарог, якія яны псуюць? Верагодна, не.

Кожны раз праязджаючы па вуліцах, дзе ішоў парад, чутны нехарактэрны гук гумы і адчуваецца, як збітая дарога. Грамадзяне РБ плацяць на рамонт гэтай дарогі са сваёй кішэні», - гаворыцца ў петыцыі.

Каб выправіць сітуацыю, менчукі прапануюць апранаць спецыяльныя вусені на тэхніку падчас параду, прывозіць гусенічную тэхніку цягачамі на платформах альбо наогул скасаваць праезд гусенічнай тэхнікі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках