6 траўня 2024, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гледачы канцэрта Вольскага ў Вільні атрымаюць бясплатныя візы

Гледачы канцэрта Вольскага ў Вільні атрымаюць бясплатныя візы

Аб'яўлена дата жывой прэзентацыі новага альбома Вольскага «Грамадазнаўства».

Канцэрт адбудзецца 11 кастрычніка ў віленскай Teatro arena. Праграма мае назву «Vilnia.Volia.Volski», паведамляе Tuzin.fm.

На канцэрце прагучаць усе песні з альбома «Грамадазнаўства», а таксама лепшыя песні Лявона Вольскага ўсіх часоў - з часоў «Мроі» да апошніх музычных праектаў. Канцэрт будзе электрычным, у ім возьмуць удзел у тым ліку і музыканты з Нарвегіі, якія прымалі ўдзел у запісе дыска.

Сам выканаўца ўжо адзначаў, што адразу ж запланаваў прэзентацыю свайго новага альбома ў Вільні, так як у Менску для ягонага правядзення неспрыяльная атмасфера. У анонсе канцэрта ў сацыяльных сетках паведамляецца, што на віленскім канцэрце Вольскага можна будзе ўсё: спяваць, танцаваць, размахваць рукамі і незарэгістраванай сімволікай.

Традыцыйна для буйных беларускіх канцэртаў у Вільні візы для гледачоў з Беларусі будуць выдавацца бясплатна. Квіткі пачнуць прадавацца з 29 жніўня. Іх кошт - ад 350 000 (танцпол). Для тых, хто мае візу лепшы спосаб купіць білет - праз TicketPro. Усе даведкі можна атрымаць на сайце беларускага арганізатара канцэрта - агенцтва «Шаблі».

Фота: charter97.org

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках