18 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Тэрарысты контратакуюць, ідуць сур'ёзныя баі ля Саур-Магілы

17
Сямён Сяменчанка: Тэрарысты контратакуюць, ідуць сур'ёзныя баі ля Саур-Магілы

Сітуацыя ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі - значна складанейшая, чым пішуць СМІ.

Пра гэта заявіў камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Апошнія дні, нягледзячы на дзіўныя мантры СМІ - баевікі ў агоніі і ўжо разбягаюцца», - сітуацыя наадварот ускладнілася. Ідуць сур'ёзныя баі ля Саур-Магілы, тэрарысты контратакуюць. Страляюць у Мар’інцы, стала б’юць па нас «Градамі» ля Маспіна. Раптам у небе распускаюцца кветкі выбухаў і гук ракет, што разрываюцца, і ты ўжо бяжыш разам з генералам, картай і механікам, які не паспеў абуць боты да бліжэйшага сховішча. Калі паспеў, малайчына. Носам плюх туды. А там вада і кавуновыя лупіны. Плаваюць. А не паспеў - плаваеш ты. Сярод лупін», - піша ён.

Сямён Сяменчанка пацвердзіў, што днямі да баявікоў у Данбас прыбыла некалькі дзесяткаў адзінак бронетэхнікі і больш за 1000 чалавек, падрыхтаваных у лагерах РФ пасля чатырохмесячнай праграмы.

«Нас рыхтавалі месяц, - піша ён. - А колькі там яшчэ гэтага быдла рыхтуюць, ведае толькі чорт і вялікі Пу. Яшчэ раз пераканаўся, што трэба набіраць добраахвотнікаў. Іх рэакцыя, і рэакцыя прызыўнікоў на ўсякія «каравул, атачаюць», кардынальна адрозніваюцца. Цяпер набіраю рэзервовую роту, будуць рыхтаваць на месячнай праграме. Не скончыцца ўся гэта валтузня бліжэйшым часам.

Што далей? Усё проста. Альбо на перамовах будзе замірэнне. І яшчэ процьму акопаў накапаюць, народа і тэхнікі завядуць. Альбо ваяваць. Але перамагчы можна калі толькі брацца па-даросламу. Са зменай процьмы генералаў на маёраў і палкоўнікаў, жорсткай барацьбой з карупцыяй і партызанскім рухам. Інакш ніяк. А пакуль ямо кавуны і чакаем каманды на чарговую атаку. Спакойнага вам дня».

Фота: AFP

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках