19 траўня 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у Менску падаражэе з 9 жніўня

9
Праезд у Менску падаражэе з 9 жніўня

Стала вядомая дата чарговага падаражання праезду ў Менску.

Камісія ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Беларусі прыняла пастанову аб павелічэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі грамадскім транспартам.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» паведамілі ў ГП «Менсктранс». Па новых коштах талоны і праязныя плануюць прадаваць з 9 жніўня.

Разавая паездка абыдзецца пасажырам у 4.000 руб, пры куплі ў кіроўцы - у 4.500, на аўтобус-экспрэс - 5.500 руб.

Праязны на месяц на 1 від транспарту будзе каштаваць 180.000 руб, на паўмесяца - 96.000, на дэкаду - 63.400; на аўтобус-экспрэс - 225.000 руб, на паўмесяца - 120.000, на дэкаду - 79.200; на 2 тыпры транспарту - адпаведна 240.200 руб, 126.600 і 84.600; на 3 тыпы - 286.400, 150.500, 100.300; на 4 віды - 324.000, 170.600, 113.800.

Кошт праязных на метро на наступны перыяд з любой даты: на 10 дзён - 63.400; на 15 - 96.000; на 30 - 180.000.

Кошт праязных на пэўную колькасць паездак усімі відамі транспарту: на 5 паездак - 19.600, на 10 - 38.000, на 20 - 74.400, на 30 - 109.200, на 40 - 142.400, на 50 - 174.000, на 60 - 204.000 руб.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках