18 красавiка 2024, Чацвер, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал заявіў пра «трэцюю сілу» ў Данбасе

18
Украінскі генерал заявіў пра «трэцюю сілу» ў Данбасе

Генэрал-палкоўнік Уладзімір Рубан паведаміў пра дыверсантаў, якія ваююць і супраць украінскіх вайскоўцаў, і супраць сэпаратыстаў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

«Ёсць нейкая трэцяя старана - мы [афіцыйны Кіеў] цяпер яе так называем - якая раскідвае гэтыя набоі і ўспірае на адну ці другую старану», - распавёў Уладзімір Рубан.

Паводле ягоных слоў, і вайскоўцы, і сэпаратысты цяпер спрабуюць высветліць, што гэта за людзі. «Мы называем гэта трэцяй стараной. Безлер [Ігар Безлер, адзін з камандзіраў ваеўнікоў] называе трэцяй стараной, і ў Данецку так кажуць. Іх шукаюць», - дадаў генэрал-палкоўнік.

Уладзімір Рубан кіруе Цэнтрам вызвалення ваеннапалонных. За апошнія некалькі месяцаў ён здолеў вызваліць блізу трохсот чалавек.

Фота: ukrinform.ua

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках