20 красавiка 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы вядуць бой за Луганск

14

Баявыя дзеянні з ужываннем тэрарыстамі цяжкага ўзбраення.

Пра гэта паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

«У Луганску найміты чачэнскай нацыянальнасці прадаўжаюць абстрэлы тэрыторыі горада з ужываннем установак «Град», устаноўленых ва ўсходніх кварталах. Аднак значная частка горада ўжо перайшла пад кантроль сіл АТА», - заявіў ён.

Украінскія войскі прадаўжаюць наступальную аперацыю, мэта якой - раз'яднаць Данецк і Горлаўку, каб спыніць пастаўкі баявой тэхнікі і свежых сіл. Паралельна ўкраінскія вайскоўцы праводзяць рэйдавыя дзеянні ў кірунку Ілавайск-Зугрэс Данецкай вобласці.

«Украінскія войскі прадаўжаюць наступальную аперацыю, мэта якой - раз'яднаць Данецк і Горлаўку, каб спыніць пастаўкі баявой тэхнікі і свежых сіл. Цяпер доўжацца баявыя сутыкненні ў раёнах Ілавайска, Ясінаватай, Данецка, Луганска, і Саур-Магілы», - распавёў ён.

Сілы АТА спрабуюць ізаляваць Ізварын, Краснадон, Калпакова, Шахцёрск, Красны Луч ды іншыя населеныя пункты, размешчаныя ўздоўж ракі Северскі Данец. Паколькі менавіта адтуль цягам апошніх двух дзён фіксаваўся рух асобных груп тэрарыстаў у Луганск.

«Паралельна ўкраінскія вайскоўцы праводзяць рэйдавыя дзеянні ў кірунку Ілавайск-Зугрэс Данецкай вобласці, - дадаў Лысенка. - Цягам дня сілы АТА ўступалі ў агнявы кантакт з тэрарыстамі ў раёнах Лужкоў, Сонцава, Карпава-Надзеждаўка, Аўдзееўка, Сабоўка і Шаўчэнка».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках