29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лэйла Юнус: Вытрымаю ўсё - і боль, і ціск, і голад

2
Лэйла Юнус: Вытрымаю ўсё - і боль, і ціск, і голад

Азербайджанская праваабаронца піша свайму мужу, які, таксама, як і яна, апынуўся ў турме.

Лэйла і Арыф Юнусы былі арыштаваныя і кінутыя ў следчы ізалятар у гэтым годзе. Ім выстаўленыя абвінавачанні ў здрадзе радзіме, ухіленні ад падаткаў, махлярстве і падпарадкаванні незаконнага бізнэсу. Вядомая праваабаронца з дапамогай «Радыё Свабода» звярнулася да свайго мужа, які знаходзіцца ў суседняй камеры:

«Арыф, дарагі! Ну вось, праз 36 гадоў нашага жыцця з табой мы апынуліся ў розных камерах ў розных зонах...

Мілы мой, ты ж ведаеш, я ўсё вытрымаю: і страшную фізічную боль (ад халоднай вады ў мяне пайшоў запаленчы працэс) і ціск крымінальніцы з вялікім стажам у камеры (дарэчы, яна родам з Гянджы, ізноў наша Гянджа нас падвяла) і нават візіты шакалаў з пракуратуры. Я вытрымліваю адсутнасць перадач (ведаю, што і ты зусім без перадач, без зменнай бялізны, лекаў). Я таксама без ежы і без лекаў. Уяўляеш, якія шакалы гэтыя усубавы, лімберанскія, што ім мала, што мы ў задушлівай камеры, яны нас яшчэ і голадам мучаць і без лекаў. [Усубаў і Лімберанскі - міністр унутраных спраў і пракурор].

Але самае цяжкае - гэта тое, што ты не поруч. Мы ж амаль не расставаліся усе 36 гадоў!

Я не магу нават перагаварыць з табой у лістах, і я наважыла пісаць табе гэтыя адкрытыя лісты. Як-небудзь яны дойдуць да цябе.

Ты ведаеш, мы прачыталі з табой усё - і Салжаніцына, і Варлама Шаламава, і Гросмана і Аксёнава. Мы з табой часта абмяркоўвалі, што адчуваюць муж і жонка, якіх ўзялі разам. А ў 1937 годзе іх было вялікае мноства.

Мы з табой проста не ўяўлялі, што ў XXI стагоддзі мы прыйдзем да рэпрэсій трыццатых гадоў. Учора мне ўспомніліся словы Гросмана з яго «Жыцця і лёсу». Ён піша пра пачуцці зняволеных: «жудасная туга змяняецца бессэнсоўным опіюмам - аптымізмам».

Як дакладна сказана пра аптымізм у турмах аўтарытарных структураў. І яшчэ там жа: яўрэі ў 1942 годзе ў лагерах перадавалі адзін аднаму дакладную інфармацыю: «Гітлеру перадалі жорсткі ўльтыматум - тэрмінова вызваліць усіх габрэяў».

І людзі верылі... Верылі, таму, што чапляліся за бессэнсоўны опіум - аптымізм.

Мы з табой - рэалісты. «Палітыка - брудная справа». Мы з табой усё разумеем. Як бы не склалася жыццё - самае жудаснае, што я не магу цябе бачыць. І гэта наш з табой 37 год».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках