19 красавiка 2024, Пятніца, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

46 гадоў таму савецкія войскі ўварваліся ў Чэхаславакію

19
46 гадоў таму савецкія войскі ўварваліся ў Чэхаславакію

21 жніўня 1968 у Чэхаславакію ўвайшлі войскі краін Варшаўскай дамовы на чале з Савецкім Саюзам.

Спроба дэмакратычнага рэфармавання камуністычнага рэжыму ў ЧССР была здушаная сілай.

Пра «наданне інтэрнацыянальнай дапамогі брацкаму чэхаславацкаму народу, які стаў закладнікам купкі палітычных авантурыстаў» большая частка савецкага насельніцтва даведалася з афіцыйных зводак Дзяржтэлерадыё СССР. Аднак, тыя, хто не звык верыць савецкай прапагандзе, наладжвалі свае караткахвалевыя прымачы на якую-небудзь замежную радыёстанцыю, што вяшчала па-расейску, і даведваліся аператыўную і праўдзівую інфармацыю аб тым, што ж у рэчаіснасці адбывалася ў Празе.

На прадпрыемствах паўсюдна арганізоўваліся мітынгі ў падтрымку дзеянняў савецкага ўрада. У школах праходзілі палітінфармацыі, на якіх інструктары райкамаў партыі выкладалі вучням правільную (з пункту гледжання КПСС) ацэнку падзей у Чэхаславакіі. Акцый пратэсту супраць узброенага ўварвання ў суверэнную краіну было надзвычай мала. У асноўным спачуванне да актывістаў «Пражскай вясны» выяўлялася ў тым, што сярод савецкай інтэлігенцыі ўважалася за добры тон заўзець за чэхаславацкую зборную ў хакеі.

У Ленінградзе адзін смяльчак напісаў на пастаменце конных скульптур на Анічкавым мосце «Брэжнеў - прэч з Прагі!». А ў Маскве на Красную плошчу выйшла зусім невялікая група праваабаронцаў з лозунгамі ў падтрымку Пражскай вясны і з асуджэннем савецкага ўварвання.

Сёння відавочна, што «Пражская вясна», як і страйк працоўных гданьскай суднаверфі, якая прывяла да стварэння прафзвязу «Салідарнасць», паўплывалі на падзеі, якія запачаткавалі перабудову ў СССР у 1985 годзе і якія пацягнулі крах камуністычнага рэжыму ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках