25 красавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Младзенавіч: Мы былі вельмі блізкія да перамогі

2
Філіп Младзенавіч: Мы былі вельмі блізкія да перамогі

Абаронца БАТЭ Філіп Младзенавіч паскардзіўся з нагоды ўпушчанай перамогі ў двубоі са "Слованам".

Аб гэтым піша афіцыйны сайт БАТЭ.

- У пачатку гульні "Слован" не выкарыстаў два моманты і сышоў у цень. Большую частку матчу дамінавалі мы, забілі гол "у раздзявальню". Былі вельмі блізкія да перамогі, але ў канцы матчу спаборнік не дараваў нам секунднага замяшання.

- Чаго больш засталося ад гульні: засмучэння або задавальнення?

- Унутры змагаюцца супярэчлівыя пачуцці. З аднаго боку, лік добры для выязнога матчу. Адная з задач, якая нам ставілася трэнерамі, - забіць гол. Мы яе выканалі. З іншага, крыўдна прапускаць гол, які па-іншаму як неабавязковы і не назавеш. І ўсё ж я не схільны папракаць каманду за страчаную перамогу. У нас ёсць усё, каб прайсці ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

- Што здарылася з камандай на 80-й хвіліне?

- Цяжка сказаць. Але нападнік"Слована", які не меў шмат прасторы, змог ўразіць нашую браму. Гэта сведчыць аб яго сіле, і пра тое, што нельга выпускаць з-пад увагі нікога. А славацкі форвард у гэтым эпізодзе прадэманстраваў топ-клас.

- Сёння на тваім флангу часта завязваліся сербскае дэрбі: Младзенавіч супраць Мілінковіча. Што скажаш аб вашым спаборніцтве?

- Ніхто не хацеў саступаць. Мілінковіч - вельмі добры футбаліст. Выдатна выкарыстоўвае левую нагу. Я яго добра ведаю па выступах у Сербіі. Больш за тое, ён родам з таго ж горада, што і я - з Чачака. Праўда, у нас на радзіме гуляць разам не даводзілася - ён старэйшы за мяне. Я зрабіў для сябе выснову, што ў "Слована" ёсць два гульцы, якіх варта асцерагацца перш за ўсё. Гэта Мілінковіч і Сума.

- У хатнім матчы БАТЭ задавальняе нулявая нічыя...

- Нам трэба гуляць спакойна, бо "Словану", а не нам, трэба ісці наперад і забіваць гол. Спадзяюся, мы скарыстаемся гэтай сітуацыяй і выканаем задачу.

- Нядаўна шэрагі БАТЭ папоўніў твой зямляк Неманья Тубіч. Жыць стала весялей?

- А мне і так было нядрэнна. Але з прыходам Неманье, сапраўды, стала неяк цікавей. Зямляк усё ж. Ён вельмі добры чалавек і моцны футбаліст. Упэўнены, ён дапаможа БАТЭ.

- Якую ролю ў матчы ў адказ могуць згуляць заўзятары?

- Вельмі важную. Мы, натуральна, будзем старацца. Але дапамога гледачоў нашай камандзе будзе вельмі важная. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу іх паклікаць на "Барысаў-Арэну" ў аўторак і падтрымаць каманду. І тады мы разам зробім вялікую справу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках