24 красавiка 2024, Серада, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр эканамічнага развіцця Украіны падаў у адстаўку

1
Міністр эканамічнага развіцця Украіны падаў у адстаўку

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Павел Шарамета падаў у адстаўку і ягоная заява ўжо перададзеная ў Вярхоўную Раду.

Пра гэта паведамілі УНІАН у прэс-службе Кабінета міністраў Украіны.

«Заява (аб адстаўцы) сапраўды пададзеная ў Раду», - паведамілі ў прэс-службе. У той жа час у прэс-службе адмовіліся паведаміць ці пракаментаваць прычыны адстаўкі.

У прэс-службе Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю заявілі, што каментаваць адстаўку не будуць. Афіцыйную заяву зробіць сам міністр на брыфінгу, запланаваным у Кіеве а 13.15. Аднак на сваёй старонцы ў сацыяльнай старонцы ў «Фэйсбуку» міністр пацвердзіў намер сысці ў адстаўку і заявіў: "Так, замест таго, каб далей ваяваць з сістэмай, наважыў засяродзіцца на працы з заўтрашнімі людзьмі, якія створаць заўтрашнюю сістэму».

20 жніўня Кабмін прыняў пастанову аб стварэнні ва Украіне Інстытута гандлёвага прадстаўніка, задача якога - прасоўваць і абараняць інтарэсы ўкраінскіх таваравытворцаў, і прызначыў на гэтую пасаду Валерыя Пятніцкага, які займае пасаду ўрадавага ўпаўнаважанага ў пытаннях еўраінтэграцыі. Аднак такая пастанова была непрымальная для міністра Паўла Шараметы. Гэта, як мяркуецца, і стала меркаванай прычынай адстаўкі міністра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках