20 красавiка 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія актывісты ўшануюць памяць ахвяр Катыні

7
Беларускія актывісты ўшануюць памяць ахвяр Катыні

Паездка ў Катынь адбудзецца 23 жніўня з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

Праваабарончая арганізацыя «Мемарыял», рух «Разам», ініцыятыва «За ўратаванне Курапатаў" пры ўдзеле грамадскіх арганізацый і палітычных партый ушануюць ахвяр Катыні на месцы трагедыі.

Паездка ў Катынь адбудзецца 23 жніўня з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Днём памяці гэты дзень абвясціў Еўрапарламент у 2009 годзе. Палітыкі і грамадскія актывісты ўскладуць кветкі да мемарыяла ахвярам трагедыі 1941 года, а таксама на месцы гібелі ўрадавай дэлегацыі Польшчы ў 2010 годзе, піша «Радыё Свабода».

Таксама з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў сталінізму напярэдадні ў Менску пройдзе брыфінг. Удзельнікі брыфінгу ўскладуць кветкі ў Трасцянцы - месцы масавай загубы ахвяраў сталінізму і нацызму, а таксама ў Курапатах - месцы масавых сталінскіх расстрэлаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках