29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва дамовілася аб пастаўках газу з Нарвэгіяй

9
Літва дамовілася аб пастаўках газу з Нарвэгіяй

Дзяржаўная кампанія газазабеспячэння Litgas і нарвэжская Statoil падпісалі дамову на пастаўкі звадкаванага прыроднага газу.

Ён забяспечыць мінімальную патрэбную колькасць газу для будучыні тэрмінала ЗПГ у Клайпедзе, піша ru.DELFI.lt.

«Упершыню ў гісторыі Літвы ў нас будзе альтэрнатыўная крыніца пастаўкі газу. Мы радыя за дасягнутыя вынікі», - сказаў у чацвер на прэс-канферэнцыі прэм'ер Альгірдас Буткявічус.

Паводле ягоных слоў, такая дамова дазволіць і далей зніжаць кошт газу для спажыўцоў.

Кампанія абавязалася пяць гадоў пастаўляць па 540 млн кубаметраў газу штогод. Гадавая патрэба ў Літве цяпер складае амаль 2,7 млрд кубаметраў газу. Падпісаная ў чацвер дамова ўвойдзе ў дзеянне з новага года.

Падлічаны папярэдні кошт кантракту на 5 гадоў - 2,5-3 млрд літаў.

Генеральны дырэктар Litgas Дамінікас Тучкус сцвярджаў, што ў дамове не прадугледжаны дакладны кошт.

«Большая частка кантрактаў у свеце падпісваецца, звязваючы іх з формулай. У гэтым выпадку наш кошт звязваецца з газавым індэксам Вялікабрытаніі. Гэта значыць, што наш кошт будзе карэляваць з еўрапейскім коштам», - сказаў ён.

Паводле слоў гендырэктара, згодна з цяперашнім індэксам, кошт будзе амаль 900-1000 літаў за 1000 кубаметраў.

Газ для тэрмінала ЗПГ плануецца купляць і ў іншых пастаўнікоў.

Плануецца, што тэрмінал ЗПГ у Клайпедзе пачне дзейнічаць у пачатку снежня гэтага года. Праўда, у першы год ён будзе працаваць не напоўніцу, а пазней зможа забяспечваць патрэбнасці Літвы цалкам.

Новы тэрмінал дасць магчымасць Літве купляць газ не толькі ў расейскага газавага гіганта «Газпраму», які шмат гадоў з'яўляецца адзіным пастаўніком газу.

Цяпер Літва за расейскі газ плаціць амаль 370 даляраў ЗША (прыкладна 960 літаў) за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках