29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільярд даляраў клана Януковіча замарожаны ў заходніх банках

5
Мільярд даляраў клана Януковіча замарожаны ў заходніх банках

Агульная сума сродкаў Віктара Януковіча і ягоных набліжаных, замарожаная ў заходніх банках, можа дасягаць мільярда даляраў.

Пра гэта са спасылкай на ананімнага эксперта, інфармаванага аб ходзе міжнароднага расследавання на гэтую тэму, паведамляе Deutsche Welle. З ягоных слоў, гаворка ідзе пра сродкі, размешчаныя ў блізу дзесяці краінах.

«Ёсць шэраг актываў» пад падазрэннем, але да адназначнага высвятлення канчатковых уладальнікаў ніхто не будзе называць канкрэтныя сумы», - адзначыў суразмоўца.

Выданне таксама разаслала ўласныя запыты ўрадаў заходніх краін, але атрымала адказ не ад ўсіх - некаторыя спаслаліся на банкаўскую таямніцу.

Звесткі аб арыштаваных актывах клана Януковіча паступілі, у прыватнасці, з Аўстрыі (6 мільёнаў еўра), Кіпра (1,5 мільёна еўра і 3 мільёны даляраў) і Ліхтэнштэйна (27 мільёнаў швейцарскіх франкаў).

Латвія пацвердзіла замарожванне некалькіх рахункаў, не назваўшы аб'ём сродкаў. У Нямеччыне, як паведаміла міністэрства эканомікі, ніякія ўкраінскія актывы не замарожаныя.

Выданне нагадвае, што яшчэ вясной аб замарожванні актываў акружэння Януковіча паведамілі Вялікабрытанія (23 мільёны даляраў) і Швейцарыя (137 млн еўра).

Аднак і пасля ідэнтыфікацыі сродкаў вярнуць іх будзе нялёгка - для гэтага ўкраінскі суд спачатку павінен вынесці прысуды ў справах аб незаконным ўзбагачэнні клана Януковіча, які быў бы параўнальны з аб'ёмамі замарожаных у ЕЗ актываў.

Цяпер, паводле звестак ГПУ, Януковіч і сябры ягонага ўрада падазраюцца ў прысваенні мільярда грыўняў, а алігарх Сяргей Курчэнка - у стратах на тры мільярды.

Акрамя таго, для вяртання сродкаў трэба даказаць, што Януковіч і ягонае асяроддзе атрымалі іх нелегальна.

Таксама краіны, якія замарозілі сродкі, маюць права распараджацца імі па сваім меркаванні і могуць пастанавіць не аддаваць іх Украіне ці аддаць толькі частку.

Зрэшты, адзначае выданню эксперт у вяртанні сродкаў Грэта Фенэр, калі ўвесь рэжым Януковіча будзе прызнаны злачынным, вярнуць сродкі будзе лягчэй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках