4 траўня 2024, Субота, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Чылі: на вуліцы выйшлі дзесяткі тысяч студэнтаў

Дэманстранты патрабуюць ад прэзідэнта выканаць перадвыбарчае абяцанне і рэфармаваць нацыянальную сістэму адукацыі.

У Чылі тысячы студэнтаў выйшлі ў чацвер, 21 жніўня, на цэнтральныя вуліцы сталіцы Санц'яга ў знак пратэсту супраць так і не распачатай рэформы адукацыі, паведамляе Reuters.

Колькасць дэманстрантаў улады ацэньваюць у 25 тысяч чалавек, студэнты сцвярджаюць, што на вуліцы выйшла блізу 80 тысяч іх прыхільнікаў.

Падчас мерапрыемства адбыліся лакальныя сутыкненні: дэманстранты кідалі камяні ў паліцэйскіх. Аднак большая частка ўдзельнікаў маршу паводзіць сябе мірна.

Дэманстранты патрабуюць ад прэзідэнта Мішэль Бачэлет выканаць перадвыбарчае абяцанне і рэфармаваць нацыянальную сістэму адукацыі. Чакаецца, што планы зрабіць вышэйшую адукацыю бясплатнай будуць зрэалізаваны падчас другога раўнда рэформаў у канцы гэтага года.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках