4 траўня 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі 10 беларускіх банкаў купляюць грыўню

3
Толькі 10 беларускіх банкаў купляюць грыўню

Украінскую грыўню купляюць у насельніцтва толькі 10 з 31 беларускага банка.

Гэта паказаў 21 жніўня маніторынг каціровак БелаПАН.

У гэты дзень у інтэрнэце з'явіліся паведамленні пра складанасці, якія адчуваюць грамадзяне Украіны пры спробе абмяняць сваю нацыянальную валюту ў Беларусі.

Між тым Нацыянальны банк яшчэ 10 ліпеня дазволіў айчынным банкам не купляць у насельніцтва грыўню праз яе нестабільнасць. У банках утварыліся значныя запасы грыўні, якую мянялі ўкраінцы ў памежных беларускіх абласцях.

Купля грыўны ў насельніцтва 21 жніўня праводзілася паводле курсу ад 250 («Белгазпрамбанк») ад 650 («Цэптэр-банк» у Гомелі) рублёў пры афіцыйным курсе Нацбанка на гэты дзень 787,12 рубля (крос-курс 13,2 грыўны за даляр).

Прадаюць ўкраінскую валюту 13 банкаў паводле курсу ад 670 («Цэптэр-банк» у Гародні) да 950 рублёў («Беларусбанк»). Толькі рэалізуюць грыўню тры банкі: «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «БелВЭБ».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках