3 траўня 2024, Пятніца, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выходныя сіноптыкі абяцаюць дажджы з навальніцамі

У выходныя сіноптыкі абяцаюць дажджы з навальніцамі

У суботу і нядзелю ва ўсёй краіне метэаролагі прагназуюць цёплае надвор'е з дажджамі.

Пра гэта паведамляе сайт pogoda.by.

23 жніўня над Беларуссю будзе вобласць падвышанага атмасфернага ціску. Удзень на паўночным захадзе краіны надвор'е пачне фармаваць атмасферны фронт. Сіноптыкі паведамляюць пра кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уночы у некаторых раёнах магчымы туман. Мінімальная тэмпература ўночы апусціцца да 6°С цяпла. Днём яна падымецца да плюс 26°С.

24 жніўня на Беларусь прыйдзе атмасферны фронт. Уночы на заходняй палове, удзень на большай частцы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Удзень у асобных раёнах на поўдні моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы плюс 7-13°С, удзень плюс 19-25°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках