19 красавiка 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10-гадовы ўкраінец ахвяраваў войску грошы, якія збіраў на планшэт

35
10-гадовы ўкраінец ахвяраваў войску грошы, якія збіраў на планшэт

10-гадовы львовец Тарас Кроцька перадаў 1300 грн для дапамогі ўкраінскаму войску.

Хлопчык збіраў грошы на планшэт, але наважыў аддаць іх на закупку бронекамізэлек.

Ён прынёс грошы на студыю мясцовай радыёстанцыі, якая арганізавала кампанію збору сродкаў на дапамогу байцам АТА, перадае Zaxid.net. Хлопчык пакінуў запіску, у якой растлумачыў, што 1300 грн яму падарылі сваякі на дзень нараджэння, а ён наважыў аддаць іх на бронекамізэлькі для ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Мы былі трохі разгубленыя, бо ён прыйшоў сюды са скарбонкай, дзе гэтыя грошы трымаў, і сказаў, што планшэт - гэта не галоўнае і ён можа без яго абысціся, а жаўнер без бронекамізэлькі - загіне. Калі жаўнеры будуць гінуць, то не будзе краіны, а калі не будзе краіны - Украіны, якую ён вельмі любіць - то яму ні планшэта, нічога не трэба», - распавёў вядучы радыёстанцыі «Львівська хвиля» Андрэй Вялікі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках