3 траўня 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі лекар перамог Эболу

15
Амерыканскі лекар перамог Эболу

Амерыканскі лекар Кент Брэнтлі цалкам вылечыўся ад ліхаманкі Эбола, якой заразіўся ў Лібэрыі, дапамагаючы хворым.

Дактары паставілі яго на ногі ў амерыканкім шпіталі, дзе яму давалі экспэрыментальны прэпарат, перадае Euronews.

«Сёння дзіўны дзень, - заявіў Брэнтлі на прэс-канферэнцыі. - Я застаўся жывы, і гэта цуд. Калі ў сакавіку мы даведаліся, што ліхаманка Эбола зафіксаваная ў Гвінеі, стала відавочна: час рыхтавацца да горшага. У нас у Лібэрыі першы пацыент з Эбола з'явіўся толькі ў чэрвені, так што мы паспелі падрыхтавацца. А 23 ліпеня я прачнуўся і зразумеў: са мной штосьці не так. Затым у мяне знайшлі ліхаманку і маё жыццё пайшло зусім не так, як я планаваў».

У канцы ліпеня лекара даставілі ў ЗША, дзе пачалі даваць экспэрыментальны прэпарат, якія раней не быў выпрабаваны на людзях. Са слоў Брэнтлі, ён хутка зразумеў, што лекі "працуюць". Яшчэ трое медыкаў, якія атрымліваюць аналагічную тэрапію, таксама пайшлі на папраўку.

У сярэдзіне жніўня Сусветная арганізацыя аховы здароўя дазволіла прэпарат да выкарыстання ў афрыканскіх краінах.

Там з-за выбуху ліхаманкі Эбола загінулі амаль 1300 чалавек.

Універсальнага лячэння гэтага захворвання ў свеце пакуль няма.

Фота: Reuters/Tami Chappell

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках