19 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Парашэнкі ваюе ў зоне АТА пад чужым прозвішчам

19
Сын Парашэнкі ваюе ў зоне АТА пад чужым прозвішчам

Старэйшы сын прэзідэнта Украіны Аляксея Парашэнкі служыць у зоне АТА.

Дэпутат Вінніцкай абласной рады, 29-гадовы Аляксей Пятровіч пакінуў дома трохмесячнага сына Пятра, жонку Юлію і адправіўся ваяваць, пішуць "Вести".

У эфіры "5 канала" гэта пацвердзіў кіраўнік перамоўнай групы Антытэрарыстычнага цэнтра Юрый Тандзіт: "У адной з вайсковых частак мы прыйшлі ў агульны намёт. Прынеслі самае дарагое, што ў нас было, - кавун. І адзін з жаўнераў вёў сябе вельмі сціпла, даў нам нож. Мне яго твар здаўся вельмі знаёмым... Таварыш сказаў, што гэта Аляксей Парашэнка. Мяне ўражвала, што няма ніякага пафасу. А прэзідэнт нідзе не згадваў пра службу ягонага сына".

У асяроддзі сям'і кажуць, што яшчэ чатыры тыдні таму Аляксей атрымаў позву. "Цяпер ён служыць у падраздзяленні Мінабароны ў зоне АТА. Магчыма, што сярод байцоў ён значыцца пад чужым імем і прозвішчам".

У інфармацыйным дэпартаменце Пятра Парашэнкі гэтую тэму не каментуюць. Магчыма, з меркаванняў бяспекі. Не кажуць і, дзе менавіта служыць мужчына.

Нягледзячы на тое, што Парашэнка-малодшы пайшоў у войска, ён не склаў сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў. "Ніякіх заяў у абласную раду Аляксей Пятровіч не падаваў. Ён працягвае працаваць, наведвае сесіі, якія адбываюцца раз у некалькі месяцаў. А ўсё астатняе - гэта ягоная асабістая справа", - кажуць у прэс-службе Вінніцкай абласной рады.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках