4 траўня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША ў Менску пашырыла візавыя паслугі

2
Амбасада ЗША ў Менску пашырыла візавыя паслугі

З верасня ў Менску магчыма будзе падоўжыць або абнавіць візы катэгорый H, L, P, O і R.

Як паведамілі рэдакцыі сайта charter97.org у пасольстве ЗША ў Менску, пачынаючы ад 8 верасня 2014 амбасада пачне прыём зваротаў на падаўжэнне або абнаўленне віз катэгорый H (часовае працаўладкаванне), L (перавод у межах адной кампаніі), O (асобы з выдатнымі здольнасцямі), P (спартоўцы, артысты, дзеячы мастацтваў), R (рэлігійныя дзеячы).

Каб звярнуцца за прадаўжэннем альбо аднаўленнем віз у названых катэгорыях, заяўнікі павінны працаваць на таго ж працадаўцу і мець папярэднюю візу той жа катэгорыі, з моманту заканчэння дзеяння якой прайшло не больш за 12 месяцаў.

Усе, хто звяртаецца па візы катэгорый H, L, P, O і R паўторна, павінны прытрымлівацца стандартнай працэдуры звароту за неіміграцыйнымі візамі, з якой можна азнаёміцца на старонцы Пасольства «неіміграцыйныя візы». Грамадзяне, якія звяртаюцца па візы катэгорый F, M, і J, грамадзяне 70 гадоў і старэйшыя, а таксама іншыя катэгорыі грамадзян, паказаныя на сайце Амбасады, па-ранейшаму змогуць звяртацца за візамі ў Менску.

Усе іншыя грамадзяне, якія не падпадаюць пад пералічаныя вышэй катэгорыі грамадзян і візаў, павінны і далей звяртацца за візамі ў амбасады Злучаных Штатаў у суседніх краінах. Амбасада ЗША ў Менску разгледзіць магчымасць пашырыць візавыя паслугі ў будучыні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках