3 траўня 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў ездзіць па сустрэчнай паласе? (Відэа)

11

Службовы аўтамабіль прэс-сакратара прэзідэнта Расеі ледзь не трапіў у сур'ёзнае ДТЗ.

Як вынікае з відэазапісу апублікаванага каардынатарам супольнасці «Сінія вядзерцы» Пятром Шкуматавым, кіроўца прадстаўніцкага BMW з дзяржнумарам А079МР97 і выключанымі спецсігналамі праехаў па сустрэчнай паласе, каб абагнаць спадарожныя аўтамабілі.

Серыя АМР з кодам рэгіёну 97 замацаваная за першымі асобамі дзяржавы. Паводле звестак супольнасці «Сінія вядзерцы» дзяржнумар А079МР97 замацаваны за Дзмітрыем Пясковым.

Інцыдэнт адбыўся пад 12.15 на Круціцкай набярэжнай у Маскве. Кіроўца BMW, выехаўшы на сустрэчную паласу, стварыў аварыйную сітуацыю, ледзь не сутыкнуўшыся з белым седанам, які з'явіўся з-за павароту.

Каментароў ад самога Дзмітрыя Пяскова пакуль не паступала.

«Кіроўца Пяскова груба парушыў ПДР і стварыў рэальную небяспеку на дарозе. Паводле закону ён павінен быць аштрафаваны на 5000 рублёў ці пазбаўлены правоў», - заявіў gazeta.ru Пётр Шкуматаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках