28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі сцяг на маскоўскі гмах падняў кіеўскі экстрэмал (Фота)

30

Руфер Mustang Wanted гатовы здацца ўладам РФ у абмен на вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Экстрэмал Рыгор з мянушкай Mustang Wanted сцвярджае, што ён забраўся на дах хмарачоса на Кацельнічаскай набярэжнай у Маскве і перафарбаваў зорку, што яго ўпрыгожвае ў колеры ўкраінскага сцяга, а затым падняў сцяг Украіны.

Пра гэта ён напісаў у «Фэйсбуку».

«Дарагія суайчыннікі, паважаныя расейцы, а таксама доблесныя ахоўнікі правапарадку горада Масквы. Я, Рыгор (ён жа Mustang Wanted), грамадзянін Украіны, змушаны не дзеля прыгожага слоўца зрабіць прызнанне, накіраванае на вызваленне абвінавачаных у хуліганстве невінаватых расейскіх грамадзян, якія маюць усе шанцы стаць ахвярамі шырока вядомага сваёй справядлівасцю расейскага правасуддзя.

Я і ёсць той самы чалавек, які ў парыве шчырых патрыятычных пачуццяў забраўся на дах хмарачоса на Кацельнічаскай набярэжнай, і перафарбаваў зорку, што ўпрыгожвае яго ў колеры нашага роднага ўкраінскага сцяга, а затым падняў сцяг незалежнай Украіны, пра што ў мяне маюцца фота і відэа доказы. Гэты працэс быў даволі працаёмкім і заняў у мяне практычна ўсю ноч, скончыў я сваю працу каля 6 раніцы і з радасцю адправіўся спаць. Грамадзяне Расеі, супраць якіх цяпер распачалі крымінальную справу і якім свеціць 7 гадоў, мною не былі заўважаныя ў гэты час на даху будынка, і варта адзначыць, што мы з імі нават не знаёмыя. Ну як вядома Расейскі суд - самы справядлівы суд у свеце!

Прызнаю сябе вінаватым у «хуліганстве» і гатовы паўстаць перад гэтым самым судом у абмен на вызваленне выдатнай смелай украінскай дзяўчыны - Надзеі Саўчанкі.

Яна дакладна ні ў чым не вінаватая, а я хоць бы зорку пафарбаваў

Свой учынак уважаю арт-перформансам і прысвячаю яго Дню Незалежнасці Украіны, а таксама ўсім хлопцам, якія абараняюць зараз маю Радзіму!

Слава Україні!» - напісаў ён.

Нагадаем, паводле факту перафарбоўкі зоркі была распачатая крымінальная справа і арыштаваныя маладыя людзі, якія праходзілі недалёка ад высоткі з альпінісцкім рыштункам. Гэта Аляксей Шылакажухаў, Яўгенія Караткова, Ганна Ляпёшкіна і Аляксандр Паграбоў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках