4 траўня 2024, Субота, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартоўцы-калясачнікі скакалі з парашутам пад Менскам

2

На аэрадроме Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ у Баравой адбыліся скачкі з парашутам спартоўцаў-інвалідаў.

Акцыя ўваходзіла ў праграму рэабілітацыі інвалідаў-калясачнікаў і праводзілася ў рамках падрыхтоўкі спартоўцаў да бліжэйшага этапу Кубка свету ў танцах на калясках.

«Першы раз скачу сёння, - падзялілася з БелаПАН Наталля Астаніна з Ліды Гарадзенскай вобласці. - Пакуль ехалі сюды, хвалявання абсалютна не было, але вось ужо на аэрадроме з'явілася. Праўда, не такое моцнае, як чакала».

Расеяц Яўген Гусеў, у якога гэта ўжо другі скачок, пагадзіўся з меркаваннем, што ў другі раз скакаць страшней, чым у першы.

А вось ягоная суайчынніца Курсіна Галіева мяркуе, што самае галоўнае - атрымліваць асалоду, тады ўсё будзе добра. «У першыя імгненні, вядома, адчуванне, што разрываецца сэрца. Але потым увесь страх перакрываецца», - кажа дзяўчына.

«Важна, каб чалавек валодаў сабою, спакойна паводзіў сябе, выконваў рэкамендацыі інструктара, які скача з ім у тандэме, - мяркуе начальнік аэраклуба Мікалай Мачанскі. - Але калі мы скакалі два гады таму, то не назіралі розніцы ў паводзінах інвалідаў і здаровых людзей у паветры. Інваліды мацней імкнуцца да гэтага, пераадольваюць ўсе цяжкасці, таму што выдатна ўсведамляюць, што іх скачок - гэта яшчэ адна прыступка да доказу, што яны раўнацэнныя з усімі».

Менавіта Мікалай Мачанскі пілатаваў гелікоптэр, які падняў у неба парашутыстаў. І вось у небе лунаюць пад купаламі фігуркі спартоўцаў.

«Атрымала велізарнае задавальненне, - не хавае эмоцый пасля прызямлення чэмпіёнка Еўропы ў спартыўных танцах на калясках Ганна Сірацюк з Камянецкага раёна. - Такі драйв і шчасце - адчуць сябе птушкай і бачыць усю прыгажосць з неба! Гэта зусім не тое, што бачыш праз ілюмінатар самалёта».

«Мы працуем у міжнародным праекце «Сацыяльная рэабілітацыя інвалідаў праз танцы, працу і кантакт з прыродай», - распавёў старшыня рады Беларускага фонду дапамогі спартоўцам-інвалідам, заслужаны трэнер краіны Валерый Каламіец. - Наша дзейнасць накіраваная на тое, каб вывесці са стану глыбокай дэпрэсіі людзей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Гэты праект разгледжаны ўжо на пасяджэннях чатырох радаў СНД - вынікі, якіх мы паказалі пры сумеснай дзейнасці з расейскімі калегамі, атрымалі станоўчую ацэнку і рэкамендаваныя для распаўсюджвання ў Садружнасці».

Відэа Андрэя Корсака, БелаПАН

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках