29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Харкавам узарвалі чыгуначныя шляхі

3
Пад Харкавам узарвалі чыгуначныя шляхі

У выніку выбуху пацярпелых няма, пашкоджаныя рэйкі на ўчастку каля 80 см.

У Харкаўскай вобласці на чыгунцы ў раёне станцыі Занкі (Зміеўскі раён) у суботу раніцай адбыўся выбух. Як паведамілі ў сектары ў сувязях з грамадскасцю УМВД на Паўднёвай чыгунцы, у выніку здарэння пацярпелых няма, але пашкоджаныя рэйкі на ўчастку каля 80 см, піша «Карэспандэнт».

Цяпер рух цягнікоў на ўчастку, дзе адбыўся выбух, закрыты. Ідуць аднаўленчыя работы.

Нагадаем, у Чаркаскай вобласці ўчора раніцай на чыгуначнай станцыі Гарадзішча сышоў з рэек грузавы цягнік з нафтапрадуктамі. З рэек сышлі 20 цыстэрнаў, разліліся нафтапрадукты і паводле стану на 8.30 гарэлі 11 цыстэрнаў з лакаматывам. У 11.00 маштабны пажар грузавога цягніка на чыгуначнай станцыі Гарадзішча ў Чаркаскай вобласці быў лакалізаваны.

Сёння рух чыгуначнага транспарту праз участак у Чаркаскай вобласці, дзе адбылася аварыя грузавога цягніка, працягваецца ў аб'езд, паведамляе прэс-служба ДСНС Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках