18 красавiка 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: На расейскай мове Украіну любяць не менш, чым на ўкраінскай

15
Пётр Парашэнка: На расейскай мове Украіну любяць не менш, чым на ўкраінскай

Украіна беспаваротна адбылася як дэмакратычная еўрапейская краіна.

Пра гэта Пётр Парашэнка сказаў падчас цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Украіны на Сафійскай плошчы ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Наша нацыя мацнее ўжо не толькі на глебе мовы ці этнасу, а на аснове агульнай волі большасці жыхароў Украіны. Гэтая воля заключаецца ў тым, каб жыць разам ў адзінай, саборнай, ўнітарнай, дэмакратычнай і еўрапейскай дзяржаве. У мінулае імкліва адыходзіць падзел Украіны на ўсход і захад, цэнтр і поўдзень. Гэта значыць, што мы канчаткова і беспаваротна адбыліся як нацыя, як украінскі народ», - сказаў Парашэнка.

Паводле пераканання прэзідэнта, сёння становіцца відавочным, што ўкраінцаў цяпер па моўнай прыкмеце ўжо ніхто і ніколі не зможа раскалоць. «Маючы стасункі з жаўнерамі ў зоне АТА або ў вайсковым шпіталі, я бачыў і чуў, што на расейскай мове Украіну любяць не менш, чым на ўкраінскай. Колькі загінулых воінаў свае апошнія словы любові да Радзімы або да мамы, да жонкі або да каханай сказалі або прашапталі на расейскай мове», - падкрэсліў ён.

Са слоў Парашэнкі, прынцыпова застаючыся на той пазіцыі, што адзінай дзяржаўнай мовай павінна быць украінская, трэба належным чынам ацаніць унёсак расейскамоўных грамадзян Украіны ў абарону Айчыны. Ён падкрэсліў, што сёння Украіна знаходзіцца на парозе грандыёзных тэктанічных зменаў. «Гэтак жа, як нашы ваяры ўсталёўваюць наш сцяг над вызваленымі гарадамі і вёскамі, мы ўсе разам агульнай працай абавязаны падняць сцяг перамогі над пераадоленнем карупцыі, беспрацоўя і беднасці», - сказаў прэзідэнт.

На яго думку, ва ўкраінцаў усё атрымаецца. «У нас, дарагія мае суайчыннікі, усё з вамі атрымаецца. Усё будзе добра. Мы моцныя і мэтанакіраваныя. І я ганаруся тым, што я ўкраінец. Украіна - наша родная Айчына, гэта месца вялікіх мараў і грандыёзных спраў. Мы як народ здольныя на надзвычайныя намаганні і вялікія перамогі. І кожны з нас можа і абавязаны прыкласціся да іх», - падкрэсліў Парашэнка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках