28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канвой Пуціна» вывозіць абсталяванне вайсковых заводаў Данбаса

226
«Канвой Пуціна» вывозіць абсталяванне вайсковых заводаў Данбаса

Абсталяванне загрузілі ў расейскія КамАЗы.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«Згодна з аператыўнай інфармацыяй, у грузавыя аўтамабілі, якія рушылі ва Украіну пад выглядам гуманітарнай дапамогі, расейцы загружаюць абсталяванне данецкага завода «Тапаз», дзе вырабляюцца РЛС «Кальчуга», і Луганскага завода, дзе вырабляюцца патроны да стралковай зброі», - сказаў Лысенка.

22 жніўня грузавікі з гуманітарнай дапамогай РФ выехалі з КПП «Ізварына» і пачалі рух у бок Луганску па тэрыторыі Украіны ў суправаджэнні тэрарыстаў. СБУ заявіла, што іх кіроўцы застануцца ў Данбасе і будуць дапамагаць баевікам. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджаюць грузавікі РФ ва Украіне, як было агаворана раней. У МЗС Украіны заявілі, што канвой перасягнуў мяжу незаконна.

Увечары канвой прыбыў у горад. Усяго ў канвоі з расейскай гуманітарнай дапамогай было 280 грузавікоў. Памежная служба Украіны паведаміла, што ў краіну заехалі 227 аўтамабіляў. Паводле звестак назіральнікаў АБСЕ, Расею пакінулі 227 машын, але шэсць затым вярнуліся.

Гэтаму папярэднічала заява МЗС Расеі аб тым, што Масква сама прыняла пастанову аб дастаўцы грузу ў Луганск у аднабаковым парадку - у сувязі з тым, што Кіеў працягвае «штучна зацягваць» узгадненне пастановы аб адпраўцы калоны.

Напісаць каментар 226

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках