20 красавiка 2024, Субота, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Пуціна пра экс-мужа: Вампір, які высмактаў усе сокі

83
Людміла Пуціна пра экс-мужа: Вампір, які высмактаў усе сокі

Пуцін хавае асабістае жыццё з фанатычнай дбайнасцю, годнай спецаперацыі КДБ.

Уплывовы амерыканскі штотыднёвік Newsweek распавёў аб завесе сакрэтнасці, якая акружае сямейнае жыццё расейскага прэзідэнта, піша gordonua.com.

У артыкуле «Цалкам сакрэтнае сямейнае жыццё Уладзіміра Пуціна» для Newsweek журналіст Оўэн Мэт’юз звяртае ўвагу на тое, што хоць расейскі прэзідэнт увесь час акружаны аб'ектывамі тэлекамер і фотаапаратаў, пра яго сямейнае жыццё практычна нічога не вядома.

«Выніковыя навінавыя выпускі Расеі нязменна выходзяць з навінамі аб яго паўсядзённай дзейнасці. Але яму ўдалося трымаць жыццё бліжэйшых сваякоў у цені сафітаў з фанатычнай дбайнасцю, годнай спецаперацыі КДБ», - піша Мэт’юз.

Журналіст звяртае ўвагу на тое, што не існуе ніводнай пацверджанай фатаграфіі двух дарослых дачок Пуціна, 29-гадовай Марыі і 28-гадовай Кацярыны. Нават ва ўніверсітэце ў Расеі дзяўчыны вучыліся пад выдуманымі імёнамі. Пасля крушэння авіялайнера MH-17 галандскі таблоід заявіў, што Марыя жыла ў Нідэрландах, аднак рэпарцёры і пратэстоўцы, якія прыйшлі да яе меркаванага месца жыхарства, не змаглі знайсці яе, бо ніхто не ведаў яе ў твар.

Мэт’юз звяртае ўвагу на заслону сакрэтнасці, якая акружае жыццё Пуціна ў Крамлі. З журналістамі, якія парушаюць табу на асвятленне прыватнага жыцця першай сям'і Расеі, распраўляюцца хутка і без прамаруджвання. У 2008 годзе ліберальная газета «Маскоўскі карэспандэнт» паведаміла, што Пуцін плануе ажаніцца на гімнастцы Аліне Кабаевай. Пасля гэтага рэдактар быў вымушаны сысці ў адстаўку на працягу некалькіх гадзін, піша амерыканскі журналіст.

Адказваючы на пытанне аб яго стасунках з Кабаевай на прэс-канферэнцыі ў Італіі, Пуцін заявіў, што «заўсёды не любіў людзей, якія ходзяць вакол з іх эратычнымі фантазіямі і сунуць свае смаркатыя насы ў прыватнае жыццё іншага чалавека».

Адзін з журналістаў, які на працягу трох гадоў працаваў у крамлёўскім пуле і падарожнічаў з Пуціным у 2009-2012 гг, распавёў, што бачыў жонку Пуціна Людмілу толькі адзін раз, а яго дзяцей не бачыў ні разу. Нямецкі рэжысёр-дакументаліст Хуберт Зайпель, які атрымаў беспрэцэдэнтны доступ да Пуціна ў 2010 і 2011 гг, правёў з ім сотні гадзін, але таксама ніколі не бачыў дзяцей расейскага прэзідэнта.

Толькі галоўныя моманты сямейнага жыцця Пуціна маюць афіцыйнае пацверджанне, піша Мэт’юз. Пуцін пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Людмілай, сцюардэсай Аэрафлоту, у 1980 годзе. У інтэрв'ю ў 2000 годзе Людміла Пуціна распавяла, што той быў «дрэнна апрануты» і «вельмі нягеглы. Я б не звярнула на яго ўвагі на вуліцы». Аднак Пуцін быў настойлівы, і яны пажаніліся ў 1983 годзе.

Дачка расейскага прэзідэнта Маша нарадзілася ў Ленінградзе ў красавіку 1985 года. Каця нарадзілася ў жніўні 1986 у Дрэздэне, у Нямеччыне, дзе яе бацька быў па заданні КДБ. Абедзве дзяўчыны вучыліся ў нямецкай школе, у Маскву пераехалі ў 1996 годзе, а затым адправіліся вучыцца ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе Маша вывучала біялогію, а Каця спецыялізавалася на краінах Азіі.

Дзяўчынкі далі толькі адно інтэрв'ю - калі іх бацька стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта ў 2000 годзе пасля таго, як хворы Барыс Ельцын сышоў у адстаўку, перадаўшы стырно праўлення Пуціну. 14-гадовая Каця скардзілася, што яны перасталі хадзіць у школу і настаўнікі прыходзяць да сям'і дадому. Таксама яна распавяла, што ў кіно ходзіць з целаахоўнікамі.

Людміла Пуціна распавяла, што «плакала цэлы дзень», калі пачула навіну аб прызначэнні яе мужа, «бо зразумела, што наша асабістае жыццё скончылася». Пра далейшыя планы дачок Людміла паведаміла, што «Маша прамаўляе ангельскае слова «мэнэджмэнт» вельмі сур'ёзна, а Каця кажа, што яна хацела б быць дызайнерам мэблі». Інтэрв'ю было ў 2000 годзе - больш Пуцін ці яго жонка ніколі не распавядалі пра сваіх дзяцей.

Расейскі прэзідэнт не толькі трымае дачок у цені, але і пакідае іх па-за палітыкай, збольшага для іх уласнай выгоды, часткова з асабістых інтарэсаў, мяркуе Мэт’юз. «Калегі Пуціна ва Узбекістане і Казахстане сутыкнуліся з праблемамі праз іх палітычна амбіцыйных дачок», - піша журналіст.

На думку Мэт’юза, знікненне дачок Пуціна кажа пра тое, якой стала Расея пад яго ўладай. Пуцін ніколі не праводзіў канкурэнтных выбараў, таму ён не павінен быў паказваць сваю сям'ю СМІ, як заходнія палітыкі. А паколькі няма палітычнай апазіцыі, няма нікога, хто б абвінаваціў расейскага прэзідэнта ў крывадушнасці, калі той выступае за сямейныя каштоўнасці, захоўваючы сваю сям'ю глыбока ў цені. Журналіст прыводзіць словы Ірэн Пітч, нямецкай сяброўкі мадам Пуцінай, якая заявіла, што шлюб Людмілы быў без кахання. «Ён не п'е, не біў мяне». Але ён «вампір, які высмактаў з мяне сокі», перадае Пітч словы Людмілы Пуцінай.

Як працягвае Мэт’юз, расейскія СМІ працуюць пад строгім кантролем Крамля і ніколі не адважваліся вывучаць сям'ю кіраўніка дзяржавы. Нават калі Пуцін абвясціў аб «цывілізаваным разводзе» з Людмілай у чэрвені 2013 года, дзяржаўнае тэлебачанне паслухмяна паведаміла гісторыю на працягу дня, а затым усе згадкі пра былую першую лэдзі зніклі, як быццам той ніколі не існавала.

«Яна правяла 30 гадоў у цені. Пасля разводу ўсе згадкі пра Людмілу былі сцёртыя з сайта Крамля, і яна была зведзеная да поўнага змроку. Паводле закону яна можа мець права на палову службовага акладу Пуціна - $102 000, але ніякіх дэталяў разводу не было апублікавана. Пуцін стварыў Расею, дзе людзі, як і ў старыя часы, проста «адрэтушаваныя» з гісторыі», - падсумаваў журналіст Newsweek.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках