19 красавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

184 расейскіх КамАЗы выехалі з Украіны

19
184 расейскіх КамАЗы выехалі з Украіны

Памежнікам не далі магчымасці даглядзець грузавікі.

З усходніх абласцей Украіны выехалі 184 расейскіх КамАЗы, якія ўвозілі «гуманітарную дапамогу». Украінскім памежнікам расейскія вайскоўцы ў пункце пропуску «Ізварына» не дазваляюць іх агледзець.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве, адказваючы на пытанні журналістаў, паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«Паводле стану на 13.00 з тэрыторыі Украіны выехалі 184 грузавікі. Аднак нашых прадстаўнікоў на агляд гэтых грузавікоў не дапускаюць», - сказаў Лысенка. Ён таксама паведаміў, што групу ўкраінскіх памежнікаў і мытнікаў, якіх учора заблакавалі расейскія вайскоўцы для бесперашкоднага ўезду «гуманітарнага канвою», разблакавалі, яны знаходзяцца ва ўкраінскім памежным пункце пропуску «Ізварына».

22 жніўня грузавікі з гуманітарнай дапамогай РФ выехалі з КПП «Ізварына» і пачалі рух у бок Луганску па тэрыторыі Украіны ў суправаджэнні тэрарыстаў. СБУ заявіла, што іх <кіроўцы застануцца ў Данбасе і будуць дапамагаць баевікам. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджаюць грузавікі РФ ва Украіне, як было агаворана раней. У МЗС Украіны заявілі, што канвой перасягнуў мяжу незаконна.

Увечары канвой прыбыў у горад. Усяго ў канвоі з расейскай гуманітарнай дапамогай было 280 грузавікоў. Памежная служба Украіны паведаміла, што ў краіну заехалі 227 аўтамабіляў. Паводле звестак назіральнікаў АБСЕ, Расею пакінулі 227 машын, але шэсць затым вярнуліся.

Гэтаму папярэднічала заява МЗС Расеі аб тым, што Масква сама прыняла пастанову аб дастаўцы грузу ў Луганск у аднабаковым парадку - у сувязі з тым, што Кіеў працягвае «штучна зацягваць» узгадненне пастановы аб адпраўцы калоны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках