Супрацоўнік банка ў Нямеччыне памылкова пералічыў кліентцы €3,7 мільёна
- 24.08.2014, 11:12
- 10,301
Клерк праводзіў аперацыю пад канец дня, калі быў стомлены.
У нямецкім горадзе Фульда (федэральная зямля Гесэн) супрацоўнік банка памылкова перавёў на рахунак кліенткі ўстановы буйную суму. На рахунак 22-гадовай дзяўчыны былі пераведзеныя 3,7 мільёна еўра.
Дзяўчына выявіла грошы на сваёй банкаўскай картцы, зрабіўшы выпіску з рахунку. Аднак, як высветлілася пазней, грошы гэтыя яна сабе пакінуць не зможа, бо гаворка ідзе пра памылку аднаго з супрацоўнікаў фінансавай установы.
У фінансавай установе адзначылі, што супрацоўнік правёў аперацыю ўжо ў канцы дня, калі быў моцна стомлены - ён проста занёс сямізначны нумар рахунку дзяўчыны ў поле, дзе трэба ўказваць суму грошай, і правёў аперацыю. «Праз трыццаць секунд аперацыя была адмененая», - паведамілі ў банку.