6 траўня 2024, панядзелак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дзядок перанёс аперацыю на назе

3
Мікалай Дзядок перанёс аперацыю на назе

Аб аперацыі, якая нядаўна была ў Мікалая Дзядка, яго сябар Аляксандр Францкевіч даведаўся з ліста, які палітвязень напісаў сваякам.

Непасрэдна з Мікалаем Дзядком Францкевічу перапісвацца не даюць, бо яны праходзілі паводле адной крымінальнай справы. Але некаторыя звесткі пра свайго сябра ў Аляксандра Францкевіча ёсць, паведамляе «Радыё Свабода».

«Ведаю, што ён чытае кніжку пра Каліноўскага, калі ўжо не прачытаў. Што вывучае арабскую мову па дапаможніку. Да яго рэгулярна ездзіць адвакат. Мікалаю выходзіць на волю ўжо праз 6 месяцаў, я ведаю, што гэта такое, калі лічыш кожны дзень перад свабодай», - распавёў былы палітвязень Францкевіч.

Учора, 23 жніўня ў Мікалая Дзядка быў дзень нараджэння. Вядома, што сваякі і сябры даслалі яму віншаванні з пажаданнем трымацца і выйсці на волю без праблем са здароўем.

Мікалай Дзядок адбыў за кратамі ўжо 4 гады. Трымаюць актывіста анархісцкага руху ў крытай магілёўскай турме, як Мікалая Статкевіча і Яўгена Васьковіча. Як і яны, Мікалай таксама адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках