У аэрапорце Растова-на-Доне аб'яўленая экстраная эвакуацыя
13- 24.08.2014, 13:41
- 25,495
Прычына эвакуацыі невядомая.
«У сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, просім усіх пасажыраў і абслугоўваючы персанал пакінуць будынак аэравакзала і перайсці на процілеглы бок яго плошчы», - абвясцілі праз сістэму абвесткі аэрапорта.
На сайце аэрапорта паведамляецца толькі аб адмене рэйса ГГ729 у Сімферопаль а 13.30. Рэйс OS659 з Вены, які павінен быў прызямліцца а 14.40, затрымліваецца на 35 хвілін, піша «Газета.Ru».